Чалавек году Віцебшчыны будзе насіць “Пагоню”

Людзі, уганараваныя званнем “Чалавек году Віцебшчыны”, будуць насіць нагрудныя значкі з выявай "Пагоні". Дакладней, не колішняй дзяржаўнай "Пагоні", а герба Віцебскай вобласці. Раней выбітным вытворцам, дзеячам культуры, супрацоўнікам праваахоўных органаў і іншым “людзям году” ўручалі толькі дыпломы. А вось 23 студзеня ўпершыню з “Пагоняй” на грудзях з урачыстай цырымоніі пойдуць сто жыхароў вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі