Чаму Польшча адварочваецца ад беларусаў — гутарка з Аляксеем Лявончыкам
Беларусы, якія збеглі ад рэжыму Лукашэнкі ва Украіну, а цяпер ад вайны ў Польшчу, апынуліся тут не патрэбнымі. Польскі сейм не ўхваліў папраўку Сената, што б дазволіла беларусам, якія разам з грамадзянамі Украіны збеглі ад вайны, скарыстацца спецыяльным законам аб дапамозе бежанцам.
Варыянтаў не шмат: вяртацца ў Беларусь — што для многіх азначае літаральна ў турму, ці ехаць далей у Еўрасаюз — у многіх краінах Еўропы беларусы, якія легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны на момант 24 лютага 2022 года, змогуць падацца на часовую абарону.
Чаму Польшча, якая ў 2020-21 гадах падтрымала беларускі дэмакратычны рух і беларусаў, вымушаных з'ехаць па палітычных прычынах, перадумала? Што рабіць з раптоўнай нянавісцю да беларусаў у Еўропе? Як захоўваць спакой у сітуацыі, калі не ведаеш, дзе жыць і што рабіць, куды звяртацца? Пра гэта і іншае распавядае Аляксей Лявончык — кіраўнік фонду, які дапамагае беларусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.