Чаму Разанаў і Маркавец падалі ў суд на МТС і не падалі на Цэслера?
Беларускі мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў патрабуюць ад кампаніі МТС прызнання іх аўтарскіх правоў на гандлёвы знак – яйка ў квадраце. Віктар Маркавец: “Ёсць закон першынства: хто першы назваў, хто першы абнародаваў. І патэнтнае бюро не можа рэгістраваць знак, які супадае па назве, па колеры ці нават па фрагменце выявы з ужо вядомымі, з аб’яўленымі і абнародаванымі творамі мастацтва”.
Маркавец і Разанаў стварылі выставу яйкаквадратаў у 1992 годзе. У ёй было шэсць карцін, якія потым шырока распаўсюдзіліся на замежных Інтэрнэт-сайтах. Сярод іх было і белае яйка на чырвоным фоне – прычына канфлікту паміж творцамі і кампаніяй МТС, для якой яйка ў квадраце цяпер – гандлёвы знак. У беларускіх творцаў яйка ў квадраце было размешчана гарызантальна, у МТС – вертыкальна. Гэта і з’яўляецца аргументам кампаніі МТС у спрэчцы з мастакамі. Прэс-сакратар маскоўскага офісу МТС Ірына Асадчая паведаміла нам, што кампанія прапаноўвала мастакам “міравую”.
Ірына Асадчая: “Пад “міравой” мы разумелі, што сядзем за стол перамоваў і растлумачым, што падобнасць выявы, створанай мастакамі, і гандлёвага знаку МТС – усяго толькі супадзенне. Але мы не гатовыя прымаць заяву пра тое, што аўтарства нашага гандлёвага знаку належыць другому боку па спрэчцы”.
Беларуская выстава мела назву “яйкаквадрат” – наватвор Алеся Разанава. Віктар Маркавец лічыць неістотным, гарызантальна ці вертыкальна размешчана яйка ў квадраце.
Віктар Маркавец: “Квадрат і яйка. Як яго ні круці, яно названа так: яйка ў квадраце. Гэта новы твор. Новатвор гэты заключае ў сабе спалучэнне нават неспалучальнага. Калі мы кажам “яйка”, то ўспрымаем аб’ём, калі кажам “квадрат”, успрымаем плоскасць. Калі гэта аб’ядноўваецца ў адно, атрымліваецца ўнутраны, падсвядомы “стоп!”, мы спыняемся на гэтым. І гэта акурат і з’яўляецца ўнутраным сэнсам брэнда”.
Еўрарадыё запыталася ў мастака, ці не мае ён прэтэнзій, напрыклад, да Цэслера.
Віктар Маркавец: “Размова ж не ідзе пра яйкі. Яйка само па сабе зарэгістраваць нельга. Скажам, Цэслер ці Войчанка стварыў вядомую канцэпцыю пра яйкі, і мы ніякіх прэтэнзій да іх не маем. Але гэта – наватвор. “Яйкаквадрат” – як “кентаўр”! Гэта спалучэнне”.
Спрэчка наконт “яйкаквадрата” паміж МТС і беларускімі творцамі дайшла да суда. Новы карпаратыўны стыль МТС распрацоўвала вядомае брытанскае брэндынгавае агенцтва Wolff Olins. Права на гандлёвы знак належыць кампаніі “Сістэма тэлеком”. Ірына Асадчая паведаміла нам, што знак яйка ў квадраце карыстаецца поўным спектрам магчымых сродкаў абароны інтэлектуальнай уласнасці.
Ірына Асадчая: “Ён зарэгістраваны як гандлёвы знак у патэнтных ведамствах Расіі, Беларусі, акрамя гэтага ён абаронены ў Сусветнай арганізацыі абароны інтэлектуальнай уласнасці. Ён зарэгістраваны адразу ж пасля яго стварэння недзе ўвесну 2006 года”.
На гэта беларускі мастак кажа, што творы мастацтва патэнтаваць не трэба. Аўтарскія правы на іх належаць мастакам з моманту першага абнародавання. Сітуацыю з правамі на твор мастацтва нам патлумачыла намесніца старшыні прававога ўпраўлення РУПІУ Жанна Гулянкова.
Жанна Гуленкова: “Тут аўтарскае права ўзнікае ў сілу стварэння твора як такое. У выпадку, калі трэба аспрэчваць, аўтар падае пэўныя доказы — выстава, напрыклад. І ён мусіць даказаць першынство”.
Пакуль што канфлікт наперад не рухаецца, і ніводзін з бакоў спрэчкі сваёй пазіцыі не змяняе. Наступнае паседжанне суда прызначанае на 21 верасня. На пытанне Еўрарадыё пра тое, ці хочуць мастакі грошай ад МТС, яны ўцямна не адказалі. Кажуць, спачатку трэба разабрацца з правамі.
Так выглядаюць "яйкаквадраты" Віктара Маркаўца і Алеся Разанава:
А так — гандлёвы знак МТС:
Фота — http://belgazeta.by, http://www.liga-press.ru