Чаму Украіна не здымае пошліны на беларускія тавары?

Урад Беларусі спрасціў украінскім вытворцам доступ на беларускі рынак. 24 ліпеня прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падпісвае пастанову №719, якая здымае абмежаванні для доступу на беларускі рынак украінскіх тавараў. Але Украіна “ў адказ” свае пошліны не адмяніла! Чаму?

Еўрарадыё пашукала дамову на Нацыянальным прававым партале — не знаходзіць! На партале Еўрарадыё кажуць, што калі пастанова сапраўды існуе, то паступіць цягам тыдня.

“Вы ведаеце, нідзе не знаходжу гэтай пастановы. Мо яна яшчэ апрацоўваецца? А мо яна яшчэ і не падпісаная? Але калі яна ёсць, значыць, з’явіцца і ў нас цягам тыдня”, — не сумняюцца ў Нацыянальным прававым партале. Можа праблема менавіта ў гэтым?

Нагадаем, беларускі ўрад увёў ліцэнзіі на пастаўкі ў краіну піва, макаронных і кандытарскіх вырабаў з усіх дзяржаваў, акрамя чальцоў Мытнага саюза. У адказ на гэтыя дзеянні Беларусі Украіна ўвяла спецпошліну на беларускія прадукты — малако, піва, халадзільнікі.

Украінская амбасада ў каментары Еўрарадыё тлумачыць, што пастанову чытала, але яна выклікае дадатковыя пытанні.

“Там ёсць заўвага. Сітуацыя такая: Украіна ўвяла меры па абмежаванні беларускіх тавараў 16 ліпеня, праз 10 дзён яны пачалі дзейнічаць — з 26-га. А пастанова беларускага ўраду пачала дзейнічаць за два дні да ўступлення ў сілу ўкраінскай пастановы.  Атрымліваецца, ёсць дакумент, які запрацуе, калі будуць адмененыя абмежаванні на пастаўку беларускіх тавараў. Ва Украіне чакаюць, што беларускі дакумент аб адмене пошлін запрацуе, але чакаюць дарэмна, бо дакумент запрашае ўкраінцаў адмяніць пошліны. Замкнёны ланцуг. Вось спрабуем неяк сітуацыю разруліць”.

Як заўсёды, нарабіць непрыемнасцяў прасцей, чым потым зняць гэтыя праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі