Чаргінец: У пасольства ЗША зашмат супрацоўнікаў, якім тут няма што рабіць

Прапанова беларускага боку пра неабходнасць скарачэння колькасці персаналу амбасады ЗША ў Мінску з’яўляецца абсалютна матываванай, лічаць у парламенце Беларусі. Адначасова там выразілі здзіўленне ў сувязі з наступнымі рэкамендацыямі МЗС Беларусі скараціць персанал рашэннем амбасады ЗША аб часовым прыпыненні выдачы візаў для беларусаў.

“Супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Вашынгтоне не займаюцца інструктажам мясцовай апазіцыі і ўдзелам у антыўрадавых акцыях грамадзян ЗША. У той час як яны (супрацоўнікі амбасады ЗША) выходзяць за рамкі прынятых міжнародных нормаў знаходжання ў краіне. Значыць, у іх занадта шмат супрацоўнікаў, якім тут няма што рабіць”, - заявіў “Інтэрфаксу” у сераду старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мікалай Чаргінец.

У паведамленні амерыканскай амбасады гаворыцца пра часовае прыпыненне выдачы візаў для беларускіх грамадзянаў у сувязі з часовай зменай прыярытэтаў.
У гэтай сувязі Мікалай Чаргінец заявіў: “Тое, што прыпыненне выдачы візаў звязана з іншымі прыярытэтамі, то апроч здзіўлення гэта нічога не выклікае”. “Якія іншыя могуць быць прыярытэты ў краіне знаходжання, чым як устанаўленне і развіццё стасункаў, у тым ліку, праз аказанне візавай падтрымкі ва ўзаемных паездках грамадзянаў”, - сказаў беларускі парламентарый.

Па яго меркаванні, “усе гэтыя дзеянні накіраваныя на ціск на Беларусь і паглыбленне крызісу ў стасунках”. Пры гэтым Чаргінец выказаў спадзяванне, што “з часам наступіць працверазенне, спакойны тон возьме верх і наступіць час перамоваў і абмеркаванне па існых праблемах”. “Хацелася б пажадаць амерыканскаму боку хутчэй гэта зразумець”, - сказаў Чаргінец.

Паводле Хартыі-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі