Чарговы напад бабра на людзей, на гэты раз у Лунінецкім раёне (фота)

Прыбіральшчыца вырашыла, што гэта сабака і паспрабавала яго прагнаць. Аднак калі бабёр прачнуўся, ён пачаў кідацца на спалоханную жанчыну.


Пакуль разгубленыя вяскоўцы тэлефанавалі ў МНС, жывёла паспела схадзіць да мясцовага фантану, а пасля накіравалася да хлявоў. Ратавальнікам давялося праганяць бабра з вёскі, паліваючы яго вадой.


Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", гэта ўжо не першы выпадак, калі бабры "выходзяць у людзі". У пачатку красавіка бабёр загрыз мужчыну ў Камянецкім раёне. Спецыялісты тлумачаць, што пасмялелі бабры таму, што паблізу населеных пунктаў паляванне забаронена.

Брэстаўчаніна загрыз бабёр

На Століншчыне бабёр-"дыверсант" пашкодзіў дамбу

Фота — "Медыя-Палессе"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі