Часовы ўрад Кыргызстану будзе "ўсімі сіламі" дамагацца экстрадыцыі Бакіева
Дэкрэт аб адлучэнні ад улады былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці прыняў часовы ўрад Кыргызстану на пасяджэнні ў панядзелак. Як паведамляе Газета.ru, у прынятым дэкрэце адзначаецца, што ўрад будзе дамагацца "ўсімі сіламі" экстрадыцыі Бакіева, "каб ён апынуўся перад судом". Раней у Бішкеку была распачатая крымінальная справа ў дачыненні экс-прэзідэнта па фактах злоўжывання службовым становішчам.
Нагадаем, Курманбек Бакіеў ужо тыдзень знаходзіцца ў Беларусі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Бакіеў заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе прэзідэнтам.
Нагадаем, Курманбек Бакіеў ужо тыдзень знаходзіцца ў Беларусі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Бакіеў заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе прэзідэнтам.