Чэхія прызнала ўлады Расіі тэрарыстычным рэжымам

На мітынгу ў Чэхіі / unsplash.com
На мітынгу ў Чэхіі / unsplash.com

12 з 14 парламенцкіх дэпутатаў, што засядаюць у Камітэце па замежных справах, прагаласавалі за прызнанне расійскага рэжыму тэрарыстычным, перадаюць České Noviny. 

"Камітэт па замежных справах... вызначае тэрарыстычным дзейны расійскі рэжым, згодна з рэзалюцыяй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы", — сказана ў дакуменце.

Парламентарыі асудзілі абстрэлы мірных жыхароў, грамадзянскай інфраструктуры і пагрозы ядзернай зброяй. У сваёй рэзалюцыі яны адзначылі, што Расія адмаўляе Украіне ў праве быць сабой і самастойна вырашаць свой лёс, а расійскія войскі здзейснілі ва Украіне мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Таксама дэпутаты не прызналі вынікі "рэферэндумаў", арганізаваных Крамлём на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Раней Літва, Латвія, Эстонія прызналі Расію "дзяржавай-тэрарыстам", а Польшча і ПАРЕ — "тэрарыстычным рэжымам". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі