Чэшскія сацыял-дэмакраты выйгралі парламенцкія выбары
Парламенцкія выбары прайшлі ў Чэхіі. Левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя перамагла, але не змагла набраць большасці галасоў. Сацыял-дэмакраты атрымалі крыху болей за 22% галасоў выбаршчыкаў, каля 20% мае правацэнтрысцкая Грамадзянска-дэмакратычная партыя, інфармуе Reuters. Кансерватыўная партыя ТОР09 атрымала амаль 17% галасоў выбаршчыкаў, камуністы — 11%, партыя цэнтрыстаў Public Affairs — 11%.