Чубрык: Калі Расія і дасць крэдыт, падзенне адкладзецца толькі на квартал

На думку эканаміста Аляксандра Чубрыка атрымае Беларусь крэдыт, ці не, у любым выпадку пазбегнуць эканамічнага спаду ў нашай краіне не даводзіцца. Аляксандр Чубрык: "Няма ніякіх крыніцаў эканамічнага росту. Крэдытам можна падсілкаваць эканоміку на кароткі перыяд. Але гэта рабілася, і далей рабіць няма сэнсу. Перш за ўсё, што няма куды складаць гатовую прадукцыю. Калі дадуць крэдыт, то будзе тое самае, што без крэдыту, толькі праз 2-3 месяцы. Мы толькі павялічым знешні доўг. І адкладзем на адзін квартал падзенне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі