Чыноўнік: Беларусы кампенсуюць больш за 60% кошту жыллёва-камунальных паслуг

Чыноўнік: Беларусы кампенсуюць больш за 60% кошту жыллёва-камунальных паслуг

Жыхары Беларусі кампенсуюць больш за 60% кошту жыллёва-камунальных паслуг, а па некаторых пазіцыях і больш за 90%. Пра гэта паведаміў гендырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў.

Паводле яго слоў, асноўныя задачы — павысіць якасць прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг, а таксама "без павелічэння тарыфаў павысіць кампенсацыю затрат насельніцтва". Смірноў адзначыў, што ў 2016 годзе сталічная жыллёва-камунальная гаспадарка ў выніку рэфармавання сістэмы зэканоміла каля 350 млрд недэнамінаваных рублёў.

БЕЛТА нагадвае, што ў 2017 годзе ў Беларусі плануецца выйсці на 75-адсоткавую кампенсацыю насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі, а ў 2018-м — на 100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі