Чыноўнікі не вераць у нерэнтабельнасць аўташкол
Таму ў бліжэйшы час кошты навучання ў аўташколах істотна не павялічацца. Аўташколы жадаюць павысіць свае цэны да 1,5 мільёна рублёў, але не могуць даказаць чыноўнікам Мінгарвыканкама, што ім гэта патрэбна. Аўташколы ізноў пачалі казаць пра неабходнасць чарговага павышэння коштаў за навучанне. Паводле слоў дырэктара аўташколы “Аўтаправа” Уладзіміра Тамковіча, сёння навучанне будучых кіроўцаў павінна каштаваць не менш за 1,5 мільёна рублёў.
Уладзімір Тамковіч: “У мяне, напрыклад, сёння не хапае 7 майстроў. Гэта пры тым, што плату за навучанне павысілі, але гэтага не дастаткова. Сёння нашы курсанты плацяць 960 тысяч плюс паліва. У суме атрымліваецца 1 мільён 150 тысяч. Але ўсё падаражэла! Паліва падаражэла, арэнда, да ўсё! І пра інфляцыю вы ведаеце. Я лічу, што рэальна трэба плаціць за навучанне разам з палівам 1 мільён 600 тысяч – каб нармальна арэнду аплаціць і г.д. Але самае галоўнае – майстрам. Я зараз праводжу урок кіравання і побач са мной інструктар сядзіць. Вось ён атрымаў за кастрычнік 860 тысяч, адпрацаваўшы 280 гадзін. Гэта паўтары стаўкі”.
Са сваімі бедамі і фінансавымі разлікамі дырэктары аўташкол ідуць у камітэт па цэнах Мінгарвыканкама. Менавіта там вырашаецца пытанне, ці вырастуць кошты на навучанне. Паводле слоў супрацоўніцы аўташколы “Сігнал-плюс” Зоі Ўсеваладаўны, у выканкаме іх разумеюць, але дапамагчы не могуць.
Зоя Ўсеваладаўна: “Ім таксама даюць жорсткія ўстаноўкі зверху. І калі летась у нас кошты былі зусім мізэрныя, што людзі сядзелі ў стратах і зачынялі школы, ім далі загад, бо зусім не падымаць нельга было, падняць на 30%. І паднімалі ўсім на 30%. Хоць і гэта было жахліва мала. Праз 2 месяцы мы да іх зноўку ішлі, і нам яшчэ крыху паднімалі. Людзі там усё выдатна разумеюць, але яны сядзяць на сваіх пасадах і ў іх свае інструкцыі”.
Ва ўпраўленні цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Еўрарадыё патлумачылі, што сёння кошты на навучанне “свабодныя”. Да такой ступені, што чакаць, як раней, адпаведнага Указу прэзідэнта альбо рашэння Саўміна не трэба. Трэба толькі ў неабходнасці такога павышэння коштаў упэўніць чыноўнікаў выканкама – членаў адпаведнай камісіі па змене коштаў.
Мінгарвыканкам: “Раней была пастанова Савета Міністраў, бо раней былі тарыфы, зацверджаныя Саўмінам, а потым іх адмянілі і далі свабоду. Зараз звяртаюцца да нас з разглядам гэтых пытанняў. Сёлета, калі цэны на свабоду адпусцілі, мы на 20% паднімалі цэны на гэтыя паслугі. Калі на камісіі разглядаецца пытанне пра павышэнне коштаў, там разглядаюцца фінансавыя паказчыкі. Калі яны прыбытковыя, то навошта павышаць тарыфы?”
Атрымліваецца, што кожная аўташкола павінна паасобку прыходзіць да чыноўнікаў Мінгарвыканкама і даказваць ім мэтазгоднасць ды неабходнасць выкарыстаць сваё права на “свабоднае цэнаўтварэнне” і падняць кошты на свае паслугі.
Так, Зоя Усеваладаўна са школы “Сігнал-плюс” збіраецца ў бліжэйшыя дні ісці з гэтым пытаннем у Мінгарвыканкам. Але, кажа, калі і дазволяць крыху падняць, то не больш, чым на 100 тысяч.
Нягледзячы на гэта, Еўрарадыё знайшло ў Мінску аўташколу, дзе, не зважаючы на ўсе інструкцыі чыноўнікаў, ужо даўно кошт звычайнага 3-месячнага навучання складае 2 мільёны 200 тысяч. І там вельмі здзівіліся, калі даведаліся, што астатнія толькі мараць пра 1,5 мільёны. Гэта школа “Атлант-М”.
“Атлант-М”: “Два дзвесце ў нас. А ў іх.... Не ведаю, што там за школы. Мы навучаем добра і затраты таму вялікія. Калі ў астатніх школах 15 кіламетраў “наезду” ўсяго максімум, то ў нас – 15 мінімум”.
Як стала вядома Еўрарадыё, не чакаць дабрачыннасці ад чыноўнікаў і устанаўліваць свае кошты гэтай аўташколе дазваляе тое, што яна лічыцца замежным прадпрыемствам. Таму і Мінгарвыканкам над імі не мае ўлады.
Між тым, колькасць жадаючых адвучыцца ў аўташколах не змяншаецца. Ва ўсіх, нават у “Атланце” сёння запісваюць аж на красавік 2009 года. Дырэктары аўташкол ўпэўніваюць: на колькасці жадаючых атрымаць правы не адаб'ецца кошт навучання ні ў 1,5, ні ў 2 мільёны. Іншая справа, ці паўплывае гэта на якасць навучання?