Чыноўнікі занатавалі ўсе пажаданні мінскіх прадпрымальнікаў

У сераду ў Мінску адбылася сустрэча сталічных прадпрымальнікаў і чыноўнікаў. Прадстаўнікі Савета рынкаў разам з начальнікам упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкаму Аляксандрам Каліноўскім, начальнікам упраўлення гандлю Аляксандрам Лукашэвічам і намеснікам начальніка падатковай інспекцыі Аляксандрам Суботкай вырашалі далейшы лёс ІП і унітарных прадпрыемстваў.

Па словах актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева, ніякай нервовасці ў зале не было. “За гэты год іпэшнікі стаміліся ваяваць з уладай”, кажа Макаеў.

Аляксандр Макаеў: “Зараз урад ліхаманкава імкнецца нешта змяніць, спрасціць падаткі, яшчэ нейкія ільготы. Але для гандлю яны нулявыя”.

На пытанне Еўрарадыё, наколькі гэта сустрэча была эфектыўнай, Алесь Макаеў зазначыў:

“Заява была канкрэтная, як вынік. Калі палітыкі не зоймуцца прадпрымальнікамі , тады прадпрымальнікі пойдуць у палітыку”.

Паводле словаў актывіста прадпрымальніцкага руху, на сустрэчы былі толькі агучаныя праблемы, але не вырашаныя. Магчыма, што ўлады спрабуюць супакоіць прадпрымальнікаў абяцанкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі