Ціхану і Дзевятоўскаму пакуль не вярнулі медалі і стыпендыі
Алімпійцы чакаюць, пакуль НАК і Мінспорту аформяць неабходныя дакументы. Беларускія кідальнікі молата Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі, спачатку пазбаўленыя медалёў Алімпіяды-2008, а потым апраўданыя Спартыўным арбітражным судом, усё яшчэ чакаюць на вяртанне сваіх узнагародаў. Мінспорту і Нацыянальны алімпійскі камітэт пакуль займаюцца афармленнем неабходным папераў, распавёў Еўрарадыё Вадзім Дзевятоўскі.
Вадзім Дзевятоўскі: “Ідзе працэс па вяртанні. Наколькі я разумею, для гэтага проста трэба аформіць усе дакументы, каб яны адпавядалі той сітуацыі, якая адбылася. Нам не сказалі “не”. Паколькі рашэнне суда адмяняе рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта, і ніякія правілы мы не парушалі, то ў адпаведнасці з гэтым афармляюцца дакументы. Напэўна, усё вырашыцца цягам бліжэйшых 2 тыдняў”.
Спартоўцы чакаюць, што ім вернуць самі медалі, грашовыя ўзнагароды за перамогу, а таксама прэзідэнцкія стыпендыі. А каб патлумачыць усім жадаючым нюансы судовага працэсу, а таксама ўсе дробязі звязаныя з экспертызай на допінг, алімпійцы абяцаюць склікаць прэс-канферэнцыю.
Нагадаем, пасля Алімпіяды ў Пекіне Дзевятоўскага і Ціхана абвінавацілі ва ўжыванні допінгу і пазбавілі срэбнага і бронзавага медалёў. Беларусы амаль два гады абскарджвалі гэта рашэнне ў спартыўным арбітражным судзе ў Лазане, патраціўшы паўмільёна долараў. 10 чэрвеня атлетаў апраўдалі.
Еўрарадыё пра Ціхана і Дзевятоўскага:
Ціхан і Дзевятоўскі выйгралі суд і захавалі алімпійскія медалі
Кідальнікі молата Дзевятоўскі і Ціхан не ведаюць, чым скончыўся іх cуд
На вяртанне алімпійскіх медалёў Дзевятоўскі і Ціхан патрацілі $400 тысяч
Ціхан і Дзевятоўскі не атрымалі грошы за Алімпіяду
Ціхан і Дзевятоўскі дыскваліфікаваныя, апошні - пажыццёва