Цімашэнка перад сыходам у апазіцыю: "Мы абаронім Украіну ад гэтай новай бяды"
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала рэзалюцыю аб вынясенні недаверу ўраду Юліі Цімашэнкі. Такое рашэнне падтрымалі 243 з 286 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале, у тым ліку частка дэпутатаў фракцый, якія да ўчорашняга дня ўваходзілі ў кіруючую кааліцыю, у прыватнасці, фракцыі "Наша Украіна — Народная самаабарона", Блока Літвіна і Блока Юліі Цімашэнкі. Дарэчы, спікер парламента Уладзімір Літвін, які напярэдадні абвясціў пра роспуск дэмакратычнай кааліцыі, непасрэдна не ўдзельнічаў у галасаванні, хоць і старшынстваваў на пасяджэнні парламента.
Прэм'ер Юлія Цімашэнка, нягледзячы на тое, што працэдурай было прадугледжана 45 хвілін на выступ, на трыбуне правяла ўсяго траціну адведзенага часу. Было відавочна, што яна ўжо не бачыла сэнсу губляць час на спробы давесці пра дасягненні свайго ўрада падчас крызісу. Таму пачала з галоўнага, на яе думку — аб прыкметах антыўкраінскай і антыдэмакратычнай палітыкі новага прэзідэнта Віктара Януковіча і аб намеры ў выпадку сваёй адстаўкі ўзначаліць магутную апазіцыю.
Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка: "Мы абаронім Украіну ад гэтай новай бяды, якая прыйшла, абаронім надзейна, і калі Януковіч думае, што ён будзе праз тыдзень ўжо спакойна гуляць у гольф і тэніс, а яго асяродак будзе разьдзіраць цішком стратэгічную ўласнасць дзяржавы, то магу сказаць, што сёння яго гольф і тэніс завяршаецца і ён будзе кожны дзень трымаць справаздачу перад краінай, перад апазіцыяй. Кожны дзень мы будзем трымаць руку на пульсе".
Сёння ж адразу пасля адстаўкі ўрад вырашыў правесці сваё апошняе пасяджэнне. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, Кабінет міністраў на чале з прэм'ерам павінен выконваць абавязкі да фармавання новага складу ўрада, аднак Юлія Цімашэнка заявіла, што адразу пакіне свой ўрадавы кабінет.