Cпявачка Мадонна трапіла ў рэанімацыю

Мадонна / Reuters
Мадонна / Reuters

Амерыканская спявачка Мадонна трапіла ў рэанімацыю. У яе "сур'ёзная бактэрыяльная інфекцыя". Пра гэта паведаміў менеджар Мадонны Гай Озры.

Спявачку шпіталізавалі 24 чэрвеня. Некалькі дзён яна знаходзілася ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Стан Мадонны "паляпшаецца, але яна застаецца пад медыцынскім назіраннем", піша Озры.

Усе запланаваныя мерапрыемствы спявачкі, уключна з анансаваным канцэртным турам, прысвечаным 40-годдзю музычнай кар'еры (ён мусіў стартаваць у ліпені), адменены.

Па звестках СМІ, Мадонна была знойдзена без прытомнасці і дастаўлена ў бальніцу Нью-Ёрка. Ёй увялі трубку ў трахею, каб правесці штучную вентыляцыю лёгкіх. У такім стане яна правяла ноч. Увесь час у бальніцы побач з маці была дачка Лурдэс.

Амерыканскай спявачцы Мадоне (Луізе Чыконэ) 64 гады. Яшчэ ў ХХ стагоддзі яна была прызнаная "каралевай поп-музыкі". Яна з'яўляецца сяміразовай уладальніцай "Грэмі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі