ЦВК пагадзіўся толькі на адну прапанову праваабаронцаў
Гэта была прапанова кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака. Цэнтравыбаркам пагадзіўся, каб грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх назіральнікаў нават там, дзе не маюць уласных філій. Такія вынікі паседжання ЦВК, якое прайшло 5 лістапада. Варта зазначыць, што на паседжанні абмяркоўвалася даволі шмат пытанняў - і пра арганізацыю назірання на выбарах, і пра тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак ніводная з прапановаў не была падтрыманая чальцамі ЦВК.