ЦВК разгледзіць заяўку на рэгістрацыю групы з аднаго чалавека

Дакументы ў Цэнтравыбаркам на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы падаў сёння а 12-й гадзіне беспрацоўны псіхолаг з Калодзішчаў Ілля Дабратвор. У складзе ініцыятыўнай групы адзін чалавек – сам Ілля. У размове з Еўрарадыё бацька чатырох дзяцей заявіў, што падаваў дакументы ў якасці пратэсту. Дабратвор: "Гэта быў пратэст супраць таго, што падаюць дакументы нейкія незразумелыя людзі. Як, да прыкладу, тая санітарка. І я вырашыў скарыстаць сваё права падаць заяўку. Але не разглядаю такога варыянту, што яе прымуць".

Стаць прэзідэнтам Ілля не змог бы хаця б таму, што яшчэ не мае 35 гадоў. Але, кажа, прыняць заяву ад чалавека такога ўзросту паводле заканадаўства ЦВК мусіць і нават павінен яго зарэгістраваць яго ў якасці кандыдата ў кандыдаты. Праўда, група павінна быць не меншая за 100 чалавек. І таму больш, чым на пратэст Дабратвор на прэтэндуе.

Псіхолаг з Калодзішчаў з’яўляецца сябрам руху “За Свабоду”, але, кажа, падаваць заяўку ў якасці сябра гэтай арганізацыі яму забараніла кіраўніцтва. Маўляў, рух не ўдзельнічае ў выбарах ні ў якім выглядзе. Але ўдзел у выбарах Ілля не абмяжуе гэтай акцыяй пратэсту – ён уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева.

Акрамя Дабратвора ў ЦВК таксама падалі заявы юрысконсульт Алесь Міхалевіч (у яго ініцыятыўнай групе каля 1800 чалавек) і дырэктар АДА "Трывіюм" Зміцер Ус (больш за 1300 чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі