Cёння адзначаецца Дзень герояў — угодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада адзначаецца Дзень герояў — угодкі Слуцкага збройнага чыну. 90 гадоў таму случакі арганізавалі вайсковы выступ супраць усталявання савецкай улады, за захаванне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада 1920 года пачаліся баі паўстанцаў з бальшавікамі.  Сёння адбудзецца вандроўка па мясцінах паўстання. Яе, а таксама мітынг ладзяць сумесна Партыя БНФ, рух “За Cвабоду” і рух “Разам”. Традыцыйна будуць наведаныя Грозава, Семежава і Вызна, дзе ў 90-х былі ўсталяваныя крыжы ў гонар удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну. А 14-й гадзіне ў Слуцку запланаваны мітынг. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі