Да Дзядоў у Курапатах адновяць Крыж памяці
Традыцыйнае шэсце на Дзяды адбудзецца 28 кастрычніка. Кансерватыўна-хрысціянская партыя падала ў Мінгарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне ў гэты дзень шэсця і мітынга.
Плануецца, што людзі пачнуць збірацца ў нядзелю, 28 кастрычніка, ў 10.30 каля гадзіннікавага завода (станцыя метро “Парк чалюскінцаў”). Адтуль дэманстранты вуліцамі прайдуць да ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца мітынг.
“Мы ўшануем памяць усіх пакаленняў беларусаў, што загінулі ў выніку шматлікіх войнаў ды сталінскага генацыду”, сказаў у інтэрв’ю “Нашай ніве” намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
Да Дзядоў у Курапатах мусіць быць адноўлены Крыж памяці, які нядаўна быў зламаны вандаламі.