Да Міжнароднага дня памяці памерлых ад СНІД ў Гомелі запалілі 100 свечак
Увечары 19 траўня ў гомельскім Гарадскім
цэнтры культуры пайшла акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню
памяці памерлых ад СНІД. У
плане мерапрыемства былі віктарыны,
самадзейныя выступы. Кульмінацыяй праграмы стала запальванне ста свечак у памяць тых, хто загінуў ад СНІД.
Акцыя прайшла ў рамках рэспубліканскага месячніка "Спыніць СНІД – выканаць абяцанне", а таксама нацыянальнага праекту "Пашырэнне доступу моладзі да паслуг і інфармацыі аб рэпрадуктыўным здароўі", які фінансуецца Фондам народанасельніцтва ААН.
"Галоўнае,
чаго мы жадаем дасягнуць сваім мерапрыемствам, – гэта выхаванне памяркоўнасці да заражаных ВІЧ. Не трэба забываць тых людзей, якія памерлі ад
СНІД, тым больш, што на іх месцы можа апынуцца кожны.
Калі
за месяц у Гомельскай
вобласці выяўляецца, як правіла, 30-40 ВІЧ-інфікаваных, то за сакавік гэтага
года такіх было выяўлена 60. Таму трывога нас не пакідае", – адзначыла намеснік старшыні аб’яднання "Сацыяльныя
праекты" Ірына Кекух.