Да санкцыяў ЕС супраць прадстаўнікоў Беларусі далучылася Вялікабрытанія
Вялікабрытанія далучылася да санкцыяў ЕС супраць прадстаўнікоў Беларусі і пашырыла свой "чорны спіс".
Аддзел выканання фінансавых санкцый Міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі пашырыў спіс асобаў і кампаній, якія трапілі пад санкцыі. У яго дадалі 29 фізічных асобаў і сем кампаній, якія трапілі ў трэці пакет санкцый Еўрасаюза.
Трэці пакет санцыяў ЕС быў прыняты 17 снежня. Раней Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 55 беларускіх чыноўнікаў — пераважна сілавікоў і чальцоў Цэнтрвыбаркаму, а таксама супраць Аляксандра Лукашэнкі. У новы спіс трапілі сем кампаніяў, у тым ліку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.