Дачка і дэпутатка абверглі затрыманне экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

Дачка і дэпутатка абверглі затрыманне экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

Штурм дома экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева зацягнуўся на некалькі гадзін. Яго прыхільнікі запэўніваюць, што Атамбаева не затрымалі і ён застаецца ў рэзідэнцыі, перадае РБК. 

У прыватнасці, звесткі пра затрыманне Атамбаева зняпраўдзіла яго дачка Алія Шагіева. Адвакат экс-прэзідэнта Сяргей Слесараў заявіў журналістам: "Атамбаеў знаходзіцца ў бяспечным месцы". Дэпутатка парламента Квргвзстана Ірына Карамушкіна паведаміла, быццам Атамбаеў "абараняецца ў сябе дома". Пра тое, што экс-кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў сваім доме, распавёў і Фарыд Ніязаў, які быў дарадцам прэзідэнта і кіраўніком яго адміністрацыі.

Спецназ прыехаў да дома Атамбаева ўвечары ў сераду, 7 жніўня. Пасля гэтага з'явіліся звесткі, быццам экс-прэзідэнта затрымалі. Прыхільнікі Атамбаева пацярпелі ад ужытых спецназам спецсродкаў. Сярод журналістаў, як паведамлялася, ёсць некалькі параненых гумовымі кулямі. 

Атамбаеў быў прэзідэнтам Кыргызстана з 2011-га па 2017 год. У чэрвені 2019-га яго пазбавілі недатыкальнасці і абвінавацілі ў карупцыі, утойванні даходаў ды іншых злачынствах. Сам Атамбаеў адпрэчвае ўсе абвінавачанні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі