Даходы беларусаў: пенсіі і стыпендыі ўтрая болей за прыбыткі прадпрымальнікаў

Даходы беларусаў: пенсіі і стыпендыі ўтрая болей за прыбыткі прадпрымальнікаў

Белстат апублікаваў звесткі пра даходы беларусаў і пра структуру іх прыбыткаў. Як вынікае са статыстычных звестак, у верасні 2018 года рэальныя даходы ўсіх жыхароў краіны павялічыліся на 7,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У агульным аб’ёме прыбыткаў найбольшую долю складаюць заробкі — 64,1%. Пенсіі, стыпендыі ды іншая дапамога — 23,4%, а прадпрымальніцкая дзейнасць — усяго 8%. Таксама ў аб’ём залічылі даходы ад уласнасці — 4,5%.

Намінальны заробак у верасні склаў 963,6 рубля і павялічыўся з параўнанні з паказнікам мінулага года на 9,4%.

На наступны год урад прагназуе рост даходаў насельніцтва на 3,2%.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі