ДАІ затрымала пад Мінскам аўтапрабег маладафронтаўцаў

У Мінску 19 ліпеня стартаваў аўтапрабег, прымеркаваны да дня народзінаў Змітра Дашкевіча, палітвязня, аднаго з лідэраў “Маладога фронту”. Аднак адразу за горадам аўтамабілі былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ.  Нагадаем, чатыры аўтамабілі з 20 пасажырамі адправіліся ў 12.30 са сталічнай аўтастанцыі “Дружная”. Актывісты дэмакратычнага руху мелі намер праехаць па маршруце Мінск — Баранавічы — Нясвіж — Салігорск — Магілёў — Шклоў — Мінск.

Праваахоўныя органы згаданых гарадоў распачалі альбо плануюць распачаць крымінальныя справы ў адносінах актывістаў “за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Менавіта па гэтым артыкуле ў лістападзе 2006 года быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі Зміцер Дашкевіч, нагадвае БелаПАН.

Да 20 ліпеня ўдзельнікі акцыі меркавалі дабрацца да шклоўскай калоніі, дзе адбывае пакаранне Дашкевіч. Аднак, паводле інфармацыі Радыё Свабода, супрацоўнікі ДАІ адабралі правы ў кіроўцаў і зараз аўтапрабег вымушаны быў звярнуць у Дзяржынск, дзе будзе праходзіць разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі