Дакота піша песні для Рыгора Лепса і невядомых суайчыннікаў

Спявачка Дакота пасля таго, як развіталася са сваім прадзюсерам, верагодна вырашыла падналегчы на напісанне песень на продаж, і, мяркуючы па яе словах, у гэтай справе атрымала поспех. Тым больш, што запіс уласнага альбома, па прызнанні дзяўчыны, ідзе вельмі марудна. У інтэрв'ю расійскаму сайту СтарсНьюс Дакота прызналася, што цяпер піша песні для Святланы Лабады, спявачкі Зары, і нават адну для Рыгора Лепса, які пра яе пакуль не ведае. Таксама Дакота згадвае пра супрацоўніцтва з нейкімі таямнічымі беларускімі землякамі, невядомымі расійскай публіцы.

Акрамя таго, дзяўчына заявіла, што яна ў першую чаргу кампазітар і музыка, і толькі потым ужо спявачка.

Фота: dakota-muz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі