Далай-лама наведае Польшчу

XIV Далай-лама, духоўны правадыр тыбетцаў, сёння пачынае тыднёвы візіт у Польшчу. Далай-лама адведае Гданьск, Кракаў. Уроцлаў і Варшаву. Перад вылетам з Індыі, дзе Далай-лама знайшоў прытулак у 1959-м, пасля пачатку кітайскай акупацыі Тыбету, далай-лама пабываў у Брусэлі. Там ён выказаўся пра палякаў як пра людзей, што маюць волю і духовую моц. У Індыю Далайлама вернецца 13 студзеня.

У Польшчы запрашальнікі на сустрэчу з ім раскупаліся за паўгадзіны, Далай-лама карыстаецца папулярнасцю, параўнальнай з папулярнасцю Яна Паўлам ІІ.

оnet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі