Даля Грыбаўскайтэ хоча перамогі Лукашэнкі?
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах дапамагла б забяспечыць стабільнасць і абмежавала б уплыў Расіі ў постсавецкіх краінах. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы. Паводле Reuters, прэзідэнт Літвы на сустрэчы з амбасадарамі Еўрасаюза ў Вільні ў гэтым месяцы заявіла, што перамога Лукашэнкі з’яўляецца больш пажаданай. Апазіцыя не з’яўляецца сур’ёзнай і не мае шанцаў ў любых выбарах. Лукашэнка можа перамагчы з 99 % галасоў, але ён выйграе з перавагай у 75 % — каб дагадзіць Еўрасаюза. Менавіта такія словы Грыбаўскайтэ прывяла дыпламатычная крыніца.
Тым часам прэс-сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіc адмовіўся каментаваць журналістам паведамленне Reuters. Пры гэтым ён, аднак, падкрэсліў, што кіраўніца краіны заклікала свайго беларускага калегу выконваць дэмакратычныя стандарты, паведамляе Радыё Свабода.