Дарашкевіч: Мяне затрымлівалі людзі, не падобныя да міліцыянтаў
24 сакавіка ў Мінску адбудзецца суд над фотакарэспандэнткай газеты “Наша Ніва” Юліяй Дарашкевіч. Дзяўчыну вінавацяць у тым, што 16 лютага падчас акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы яна нанесла цялесныя пашкоджанні супрацоўніку міліцыі. Тады падчас разгону акцыі было затрымана каля 30 чалавек. Сярод іх была і Дарашкевіч. Аднак фотажурналістку ў той дзень адпусцілі без складання пратаколу.
У гутарцы з Еўрарадыё Юлія Дарашкевіч адзначыла, што абсалютна перакананая ў сваёй невінаватасці.
Юлія Дарашкевіч: “Я перад імі ні ў чым не вінаватая. Мае калегі выказалі жаданне быць сведкамі. Ёсць відэа, дзе бачна, што да мяне са словамі “Пройдёмте!” падышлі два чалавекі ў штацкім, абсалютна не падобныя да супрацоўнікаў міліцыі, якія не прадставіліся і нават не павіталіся”.
Нагадаем, 15 сакавіка ўвечары супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным спрабавалі трапіць у кватэру Юліі Дарашкевіч. Аднак някліканым гасцям журналістка дзверы не адчыніла.