Дату прэзідэнцкіх выбараў вызначаць не пазней за 8 лістапада

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць не пазней за 6 лютага. Дакладную іх дату дэпутаты Палаты прадстаўнікоў назавуць не пазней за 8 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

Мікалай Лазавік: “Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней за два месяцы ды завяршэння тэрміну паўнамоцтваў папярэднягя прэзідэнта. Інаўгурацыя была ў красавіку – вось ад моманту інаўгурацыі і вядзецца адлік”.

Нагадаем, апошняя інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі адбылася 8 красавіка 2006 году. Адпаведна, выбары новага кіраўніка краіны пройдуць не пазней за 6 лютага 2011 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі