ДДТ здыме ў Мінску фільм-канцэрт

ДДТ здымуць фільм-канцэрт у Мінску. Гэта адбудзецца падчас выступу каманды ў "Мінск-Арэне" 26 лютага. Канцэрт, які завершыць тур расійскіх рокераў па Беларусі, будзе доўжыцца не менш за 2 гадзіна 20 хвілін.


"Мы хочам зняць канцэрт у Мінску з выдатнымі беларускімі хлопцамі, якія зрабілі вельмі сімпатычны фільм па гісторыі ДДТ ў межах праграмы "Легенды Live", — распавёў на прэс-канферэнцыі для беларускіх журналістаў Юрый Шаўчук (Нагадаем, тэлешоў "Легенды Live" названае "Праектам 2014" паводле музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады"), — Я частку бачыў па тэлевізары на выхадных — выдатна проста. Там маладыя музыкі спявалі нашы песні. Нам абяцалі падарыць запіс, я з задавальненнем пагляджу цалкам. І вось з гэтай жа здымачнай групай мы хочам зняць заўтра фільм-канцэрт на агульную памяць".


Канцэрты ДДТ у Віцебску, Гомелі і Брэсце прайшлі на высокім узроўні — калектыў падабраў для Беларусі ідэальнае спалучэнне свежых песень і вядомых хітоў.


"Гурт цяпер у вельмі добрай форме, — адзначае арганізатар тура Максім Мазуроўскі, які дагэтуль не раз працаваў з ДДТ. — Яны заўсёды ў вышэйшай ступені прафесійныя, але канцэрты ў Беларусі праходзяць з нейкім асаблівым натхненнем. Да таго ж, у Мінску будзе у два разы больш абсталявання — святла, гуку. Так што, усё будзе вельмі магутна".


Апошні на гэты момант фільм-канцэрт гурта ДДТ "Неба пад сэрцам" (2012) быў зняты ў Маскве падчас выступу ў спарткомплексе "Алімпійскі" і перамог у намінацыі "Лепшы музычны фільм" у межах расійскай незалежнай прэміі "Сцяпны воўк" пад кіраўніцтвам крытыка Арцемія Троіцкага.

Чытайце таксама: Шаўчук пра Украіну: Не хачу дадаваць дроў у полымя, дзе ўсе можам згарэць

Паводле прэс-рэліза

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі