У фінал фэсту ў Гомелі выйшаў расійскі гурт з сімвалам ПВК "Вагнер"
Расійскія музыкі ў Гомелі выйшлі на сцэну з кувалдай
У адборачным туры фэсту кавер-бэндаў "Сожскі шлягер" у Гомелі ўдзельнічаў гурт з расійскага Навазыбкава Hydrargyrum, піша homeldays.org.
Франтмэн калектыву Алег Рамашоў, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. Нагадаем, што гэтая прылада стала сімвалам расійскай ваеннай групоўкі "Вагнер", а яе ўдзельнікаў называюць "музыкантамі".
Журы гомельскага конкурсу прапусціла расійскі гурт у фінал.
Цікава, што Hydrargyrum не планавалі ўдзельнічаць у конкурсе, бо на сваіх канцэртах ніколі не граюць інтэрпрэтацыі чужых песень. Да ўдзелу ў фэсце іх запрасілі самі арганізатары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.