Год таму загадкава загінуў кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын

Месца, дзе загінуў Прыгожын

Месца, дзе загінуў Прыгожын

Год таму, пасля няўдалага "пахода на Маскву", у авіякатастрофе загінулі кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын  яго правая рука Дзмітрый Уткін. Самалёт з імі загадкава ўпаў у Цвярской вобласці Расіі.

Незадоўга да таго Лукашэнка, які быццам бы пасярэднічаў пры перамовах "вагнераўцаў" і Крамля, даў Прыгожыну "гарантыі бяспекі".

ПВК "Вагнер" пасля гібелі кіраўніцтва фактычна спыніў дзейнасць у Еўропе. Але найміты застаюцца актыўнымі ў Афрыцы. Яны дапамагаюць тамтэйшым палітыкам утрымліваць уладу ў абмен на доступ да здабычы карысных выкапняў. Нядаўна дзясяткі "вагнераўцаў" загінулі ў Малі, трапіўшы ў засаду паўстанцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі