Дэмакратычныя сілы Гомельшчыны раскалоліся

Гомельскія рэгіянальныя структуры руху "За Свабоду", Партыі БНФ і Асамблеі няўрадавых арганізацый заявілі пра выхад з мясцовай кааліцыі дэмакратычных сіл. Рэгіянальная кааліцыя вядзе настойлівую агітацыю і "гэта не адпавядае мэтам і планам многіх суб'ектаў". Пра гэта паведамляе БелаПАН, цытуючы каардынатара руху "За Свабоду" па Гомельскай вобласці Пятра Кузняцова.  Прадстаўнікі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі заклікаюць не працаваць на выбарах у рэгіёне, бо "ў Мінску палітыкі не могуць дамовіцца", заяўляе спадар Кузняцоў. Ён называе такія дзеянні дэструктыўнымі і тлумачыць, што рух "За Свабоду" у такой сітуаціі не можа заставацца ў кааліцыі.

Спадар Кузняцоў падкрэсліў, што прычынай расколу дэмакратычных сіл на Гомельшчыне стала адсутнасць у АДС гнуткасці, яе адмова ісці на кампрамісы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі