Дэпутат Дзярждумы: "Малочны крызіс" пачаўся з тэхнічнай прычыны
"Малочны крызіс" паміж Расіяй і Беларуссю пачаўся не з-за коштаў, а з тэхнічнай прычыны — з-за неадпаведнасці беларускіх упаковак. Такое меркаванне выказаў старшыня камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву Яўген Фёдараў. Якасць беларускага малака цудоўная, праблема толькі ў этыкетцы, заявіў Фёдараў РІА "Новости". Ён адзначыў: "Тое, што пастаўляе Беларусь, паводле расійскага тэхрэгламенту — малочны напой, гэта значыць малако, вырабленае з парашку".
Беларускім пастаўшчыкам трэба толькі аформіць усе неабходныя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі расійскага закона, і праблема будзе вырашаная, выказаў упэўненасць дэпутат.
Беларускім пастаўшчыкам трэба толькі аформіць усе неабходныя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі расійскага закона, і праблема будзе вырашаная, выказаў упэўненасць дэпутат.