Дэпутаты выступаюць за прыняцце Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы
Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі выступаюць на найхутчэйшае прыняцце Канстытуцыйнага акта. Пра гэта 27 сакавіка заявіў намеснік старшыні Парламенцкага сходу, віцэ-спікер Савета Федэрацыі Расіі Аляксандр Торшын.
Паводле яго слоў, дэпутаты Парламенцкага сходу гатовы разглядаць Канстытуцыйны акт і прымаць па ім рашэнне, але ўзгодненага праекта дакумента пакуль няма.
Старшыня камісіі па эканамічнай палітыцы Парламенцкага сходу, член Савета Федэрацыі Алег Талкачоў зазначыў, што прыняцце Канстытуцыйнага акта з'яўляецца "галоўнай мэтай у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы". "Упэўнены, што нашы кіраўнікі праявяць палітычную волю і выканаюць жаданне і патрабаванне нашых народаў аб аб'яднанні. Нішто не перашкаджае выстраіць Саюз з адпаведнымі паўнамоцтвамі, структурамі, і думаю, што ў хуткім часе гэты рывок адбудзецца", — сказаў А.Талкачоў.
"БелаПАН"