Домрачава і Скардзіна выказаліся пра свае перамогі

Дар'я Домрачава прызналася, што сёння дыстанцыя была больш цяжкая, чым падчас гонкі пераследу. "Увогуле другі медаль пацвярджае званне алімпійскай чэмпіёнкі. Ён важны не менш за першы... Алімпійскія гульні працягваюцца. Гонкі гэтымі медалямі не заканчваюцца. Хачу атрымаць задавальненне ад наступных стартаў", — цытуе словы Домрачавай "Прессбол".



Дар'я Домрачава кажа, што не здзівілася поспеху Надзеі Скардзіны, бо ведае, што яна "добры стралок". "Мы даказалі, што ў беларусаў добрая, моцная каманда. Мы здорава падрыхтаваліся да Алімпіяды", — сказала Домрачава.
 

Надзея Скардзіна кажа, што доўга не магла паверыць, што стала бронзавай прызёркай Алімпійскіх гульняў. "Я адчувала, што сённяшняя гонка адна з самых галоўных у маёй кар'еры, што магу дамагчыся поспеху... На апошнім крузе было вельмі цяжка, баялася, што не даеду, але ўсё ж такі змагла вытрымаць і дайсці да фінішу. Цяпер адчуваю радасць і стому адначасова, вельмі моцны эмацыйны ўсплёск", — цытуе словы Скардзіны БЕЛТА.



Сваю перамогу Надзея Скардзіна прысвяціла сваёй сям'і. Але адзначыла: сённяшні медаль для ўсёй Беларусі. Біятланістка падзякавала ўсіх беларускіх заўзятараў за падтрымку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі