Домрачава і Б'ёрндален яшчэ не абралі імя для другой дачкі

"Яшчэ адзін цуд" / instagram.com/dadofun/
"Яшчэ адзін цуд" / instagram.com/dadofun/

У Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена нарадзілася другое дзіця, таксама дзяўчынка. "Яшчэ адзін цуд у нашай сям'і", напісала Дар'я ў Instagram. Яна нараджала ў Мінску. У 2016-м Домрачава нарадзіла дачку Ксенію і дзякавала медыкам 6-й гарадской клінікі беларускай сталіцы.

"Мы вельмі задаволеныя. Ксенія з нецярпеннем чакае сустрэчы з малой, кажа Б'ёрндален. — Імя пакуль не абралі. Гэта складана. Цягам некалькіх дзён прыдумаем, у нас шмат варыянтаў".

Летась Дар'я Домрачава распавядала, што зорная пара былых біятланістаў жыве ў Манака. Там іх дачка пайшла ў школу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі