Домрачава заваявала другое алімпійскае "золата", Скардзіна — "бронзу"!

Уладальніца "золата" ў гонцы пераследу пайшла на дыстанцыю пад 13-м нумарам. На чатырох агнявых рубяжах 27-гадовая Дар'я Домрачава прамахнулася толькі аднойчы. Дар'я прынесла Беларусі другі залаты медаль Алімпіяды!



Другое месца заняла 29-гадовая швейцарка Селіна Гаспарын, якая апярэдзіла 28-гадовую Надзею Скардзіну. У Скардзіны алімпійская "бронза"! Надзея патрапіла ў 20 мішэняў з 20-ці!
 

Домрачава паказала вынік — 43 хвіліны 19,6 секунды (1 промах), у Гаспарын — +1.15,7 (0 промахаў), Скардзіна — +1.38,2 (0 промахаў).



Дагэтуль беларускія спартоўцы не заваёўвалі на зімовых Алімпіядах адразу 2 залатыя медалі. Дар'я Домрачава — першая!
 

Лукашэнка — Домрачавай і Скардзіне: Народ вамі ганарыцца!
 

Аляксандр Лукашэнка, Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна
 

Фота — БЕЛТА, president.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі