Другі пасля тэракту нумар Charlie Hebdo выйдзе накладам у 2,5 млн асобнікаў
На вокладцы змешчана карыкатура з надпісам: “Гэта пачатак!”. З гэтага выпуску сатырычнае выданне зноў стане штотыднёвым.
Другі пасля тэракту нумар французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo з’явіцца ў сераду 25 лютага. Вокладка з надпісам “Гэта пачатак!” намаляваная карыкатурыстам Luz. Яшчэ 30 аўтараў прынялі ўдзел у выпуску, які складзе 16 старонак.
Часопіс выйдзе накладам 2,5 мільёны асобнікаў, сярод якіх 240 тысяч для падпісчыкаў і 250 тысяч — для заморскіх дэпартаментаў Францыі і іншых краін.
У кантынентальнай Францыі выпуск будзе знаходзіцца ў кіёсках да 28 лютага. Лічбавая версія будзе дасяжная праз смартфоны і планшэты па-французску з раніцы серады. З гэтага выпуску выданне адновіць выхад як штотыднёвік.
Папярэдні нумар часопіса, першы пасля тэракту ў рэдакцыі, выйшаў 14 студзеня. На яго вокладцы была выяўленая карыкатура на прарока Мухамеда, які плача і трымае ў руках шыльдачку з надпісам "Я — Шарлі". Зверху малюнка напісана "Усё даравана". Першы пасля тэракту нумар разышоўся тыражом у амаль 8 мільёнаў экземпляраў.
Нагадаем, напад на рэдакцыю Charlie Hebdo адбыўся 7 студзеня 2015 года. Трое тэрарыстаў у масках расстралялі журналістаў з аўтаматаў. Загінулі 12 чалавек. Сярод іх — 2 паліцэйскіх і 4 мастакоў, а таксама галоўны рэдактар выдання і карыкатурыст Стэфан Шарбанье.