Другі танкер венесуэльскай нафты каштаваў Беларусі танней за першы

Як паведамляе АФН, венесуэльская нафта, якая прыбыла ў Адэсу 19 чэрвеня, каштавала Беларусі па 568 долараў за тону. Гэта пры тым, што травеньскія пастаўкі нафты абышліся ў 656 долараў за тону. Паніжэнне звязанае з падзенем коштаў на сусветным рынку.  Нагадаем, што ў чэрвені Беларусь атрымала каля 35 тысяч тон нафты. А вось у траўні пастаўкі былі значна большымі - каля 80 тысяч тон.

Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе сёлета закупіць у Каракаса 4 млн тон нафты. Сярэдні кошт венесуэльскай нафты пакуль складае 629 долараў за тону, расійскай - 396 долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі