Другія выходныя запар: бензін і "дызель" даражэюць на 1 капейку
Запраўка / neft.by
З 1 снежня канцэрн "Белнафтахім" другія выходныя запар павышае рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Заўтра цана бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе 1 рубль 60 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубль 70 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубль 92 капейкі, ДТ — 1рубль 70 капеек.
Гэта дваццаць чацвёртае змяненне цэн на бензін і "дызель" сёлета.
У "Белнафтахіме" тлумачаць чарговае падаражанне "зніжэннем курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных валют, ростам у лістападзе цаны нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПП — на 10 працэнтаў па адносінах да кастрычніка бягучага года".