Два цягнікі ўначы сутыкнуліся са статкам кароў

Два цягнікі — “Гродна-Масква” і “Масква-Варшава” — сутыкнуліся сёння ноччу са статкам кароў у Дубровенскім раёне, паведамляе тэлеканал СТВ. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў, але 47 кароў загінула. Гэтае здарэнне прымусіла спыніць рух цягнікоў на гадзіну, пяць пасажырскіх саставаў затрымалі. Прычыны здарэння высвятляюць. Згодна з папярэдняй версіяй, два пастухі, што павінны былі сачыць за статкам, знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі