Два п'яныя скралі ровар, але забыліся, дзе яго пакінулі
Нараўлянскія міліцыянты з пачатку 2018 года зафіксавалі шэсць крадзяжоў ровараў. Тры злачынствы ўдалося раскрыць, піша gp.by.
Сярод іх падлетак з Нароўлі і работнік мясцовай фермы скралі па ровару для сябе. А вось два жыхары Мазыра і Ельскага раёна скралі адзін ровар на дваіх. Праўда, падчас крадзяжу абодва былі п'яныя. Таму нават працверазеўшы, мужчыны не здолелі прыгадаць, дзе пакінулі ровар. Знайсці яго так і не ўдалося.
Па словах першага намесніка начальніка АУС Нараўлянскага райвыканкама Вячаслава Дзегцярэнкі, скрадзеныя ровары нярэдка перапрадаюць на запчасткі ці за межы раёна.