Двое расійскіх журналістаў атрымалі палітычны прытулак у ЗША
Двум расійскім журналістам давялося з'ехаць з краіны пасля шматлікіх пагроз у свой адрас і пераследу.
Так, Фаціма Тлісава, рэгіянальны карэспандэнт агенцтва “Рэгнум” з Нальчыка, некалькі разоў была збітая.
Непрыемнасці ў яе пачаліся пасля таго, як у “Агульнай газеце” у 2002 годзе выйшаў артыкул, дзе яна распавяла аб злоўжываннях федэралаў у Чачні.
Праз некалькі дзён яе падпільнавалі каля кватэры двое мужчын, выцягнулі з пад'езда і пачалі збіваць. Пасля гэтага здарэння Тлісава некалькі дзён правяла ў рэанімацыі.
У 2005 годзе журналістку сілай запхнулі ў машыну, адвезлі ў лес і пратрымалі там некалькі гадзін. Яе збівалі і здзекваліся.
Карэспандэнта “Радыё свабода” Юрыя Багрова ў Расіі таксама стала пераследвалі.
Яму не выдавалі расійскі пашпарт пасля таго, як абвінавацілі ў выкарыстанні падробленых дакументаў для атрымання расійскага грамадзянства.
“Эхо Москвы”