Двое з апазіцыйных кандыдатаў ўжо сабралі больш за 50 тысячаў подпісаў

Уладзімір Някляеў мае ў сваю падтрымку 71 тысячу, за Яраслава Раманчука падпісаліся 56 тысячаў. 
Кандыдат ад АГП найбольш папулярны сярод сталага пакалення, кажа яго прэс-сакратар Ганна Красуліна.

За лідара кампаніі "Гавары праўду" добра падпісваюцца ў Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі Юля Рымашэўская.

Рымашэўская: "На сённяшні дзень мы маем лічбу – 71505. Яна не ўклучае лічбу па некаторых пікетах, якія крыху выдзяляюцца з іншых".
 
Крыху больш за 40 тысячаў подпісаў мае Віталь Рымашэўскі, каля 40 тысячаў – Віктар Цярэшчанка. Дарэчы, сп. Рымашэўскі папулярны ў рэгіёнах. Учора яго ініцыятыўнай групе за дзень ўдалося сабраць 5 тысяч подпісаў, паведаміў Еўрарадыё яе кіраўнік Павал Севярынец.

Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч пакуль трымаюць колькасць сваіх прыхільнікаў у таямніцы. Як заявіў Еўрарадыё сп.Міхалевіч, збор ідзе згодна з планам.

Міхалевіч: "Збор подпісаў ідзе нармальна, у адпаведнасці з планам. На 100 тысячаў я выходжу дастаткова хутка".

Нагадаем, што прэтэндэнтам трэба набраць 100 тысячаў подпісаў да 29 кастрычніка.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі