Дырэктар фірмы скраў прадукцыі на мільён долараў — і стаў бамжом

Мінская міліцыя распачала крымінальную справу ў дачыненні дырэктара фірмы, які скраў у мазырскага камбінату “Этанол” прадукцыю амаль на мільён долараў, паведамляе Ежедневник. Крадзеж адбыўся яшчэ ў 2005 годзе. Бізнэсмен быў у змове яшчэ з адным прадпрымальнікам. Пасля гэтага прадпрыемства, ад імя якога дзейнічаў падазраваны, збанкрутавала, а сам дырэктар стаў бамжом. Яго фірму выключылі з адзінага рэестру юрыдычных асобаў. Тым не менш дырэктар-бомж будзе апавядаць суду, як ён у свой час стаў мільянерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі