Дырэктара-ўцекача вернуць у Беларусь з Узбекістана праз Украіну
У Беларусь будзе экстрадзіраваны былы дырэктар Бабруйскага гідролізнага завода. У 2004 годзе ён уцёк ад суда і быў аб'яўлены ў вышук. Магілёўскі абласны суд завочна асудзіў былога дырэктара на сем гадоў пазбаўлення волі за крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, махлярства і службовую халатнасць.
Уцекача нядаўна знайшлі ва Ўзбекістане, і генпракуратура гэтай краіны прыняла рашэнне пра экстрадыцыю беларуса на радзіму. Спачатку яго прявязуць ва Ўкраіну, а ўжо адтуль - у Беларусь. Як адзначае БелаПАН, цяпер чакаецца згодна ўкраінскіх уладаў на транзіт затрыманага праз тэрыторыю Ўкраіны.