Дзе патусіць на выхадных 11-13 красавіка, раіць Максім Жбанкоў

Беларускі культуролаг, кінакрытык, журналіст і сябра вялікага музычнага журы партала experty.by Максім Жбанкоў мае шэраг пытанняў да стваральнікаў культурных падзеяў сталіцы. Маўляў, па вялікім рахунку, вартыя ўвагі фільмы ідуць толькі ў “Ракеце”, а каб знайсці іх афішу на будынку кінатэатра, трэба яшчэ пастарацца. Максіма абурае, што на мінскіх вялікіх пляцоўках выступаюць збольшага расійскія зоркі, нават нашай эстрады не бачна. Ну і выставы беларускіх мастакоў менш рэкламуюцца, чым выставы тых жа масквічоў, а адпаведна, і пазнаёміцца з іх творчасцю менш магчымасцяў…

Таму ў кантэксце беларускай сталіцы Максім Жбанкоў лічыць сябе чалавекам “хатняга фармату спажывання культурных прадуктаў”. Але пры гэтым прызнаецца, што апошнім часам часта ходзіць на канцэрты. Напрыклад, за мінулы тыдзень “эксперт” наведаў выступы Паліны Рэспублікі, гурта BosaeSonca ды Сяргея Пукста і не пашкадаваў…

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

"Манхэтан"

11 красавіка, пятніца:

Кінатэатр "Ракета"

(зав. Рабочы, 3)

Праект "Cinemascope"

Рэжысёр: Вудзі Ален (1979 г.)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 20 тыс.

Даведкі: (17)2982500

"Кітайскі квартал"

11 красавіка, пятніца:

Кінатэатр "Ракета"

(зав. Рабочы, 3)

Праект "Cinemascope"

Рэжысёр: Раман Паланскі (1974 г.)

Пачатак: 21:00

Квіткі: 20 тыс.

Даведкі: (17)2982500

“О, Шчасліўчык”

12 красавіка, субота:

Кінатэатр "Ракета"

(зав. Рабочы, 3)

Праект "Cinemascope"

Рэжысёр: Ліндсэй Андэрсан (1973 г.)

Пачатак: 18:00

Квіткі: 25 тыс.

Даведкі: (17)2982500

"Кулі над Брадвеем"

13 красавіка, нядзеля:

Кінатэатр "Ракета"

(зав. Рабочы, 3)

Праект "Cinemascope"

Рэжысёр: Вудзі Ален (1994г.)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 20 тыс.

Даведкі: (17)2982500

Канцэрты

“Ляпіс Трубяцкі”

13 красавіка, нядзеля:

Клуб Sasazu (Прага, Чэхія)

Прэзентацыя альбома "Матрёшка"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 310 тыс.

Даведкі: (33)6555596, (29)6555596

Тэатры

"Хаакін Мур'ета. Каханне і смерць"

13 красавіка, нядзеля:

Палац Рэспублік

Знакамітая рок-опера Аляксея Рыбнікава

Рэжысёр: Аляксандр Рыхлоў

Пачатак: 19:00

Квіткі: 260-490 тыс.

Даведкі: (17)2299166, (17)2299039, (17)2299090

Падзеі

“Пятніцы з Гедройцам”: Харытанюк і Глобус

11 красавіка, пятніца:

Кнігарня "ЛогвінаЎ"

(пр. Незалежнасці, 37/А)

Працяг сустрэч з аўтарамі лонг-ліста прэміі Гедройца. Наталка Харытанюк (раман “Смерць лесбіянкі”) і Адам Глобус (кніга “Казкі для дарослых”). Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Пачатак: 19:00

Даведка: (17)2845399, (17)2863168

Выставы

"Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Нацыянальны мастацкі музей РБ

(вул. Леніна, 20)

Упершыню разам каля 500 прадметаў беларускага мастацтва ад вмзантыйскіх часоў да сучаснасці!

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)3277163

"Персанальная выстава Нікаса Сафронава"

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

(пл. Свабоды, 15)

Больш за 90 новых прац у розных жанрах: пейзажы, нацюрморты, партрэты знакамітасцяў, сюррэалістычныя сюжэтныя кампазіцыі ды аўтарскім стылі "Dreаm vision".

Працуе: 11:00-20:00

Даведкі: (17)3212430

Выхадныя 11-13 красавіка вядомы культуролаг прапануе пачынаць з кінатэатра “Ракета” і адразу дзвюх стужак праекту "Cinemascope".

“Фільм Вудзі АленаМанхэтан”, як на мой погляд, яго галоўнае кіно — найбольш асабістае, найбольш паэтычнае, кранальнае… Такі меланхалічны чорна-белы манхэтанскі блюз, вельмі вытанчаны і бездакорна лірычны з пункту гледжання формы. А другі фільм — “Кітайскі кварталРамана Паланскі з неверагодным Джэкам Нікалсанам… Калі не глядзелі, то абавязкова раю паглыбіцца ў чарговае вымярэнне амерыканскага змрочнага крымінальнага жанру, убачанага вачамі еўрапейскага эмігранта”.

Таксама ў пятніцу ў кнігарні “ЛогвінаЎ” адбудзецца чарговая сустрэча з лонг-лістом кандыдатаў на літаратурную прэмію імя Гедройца. Гэтым разам чакаецца вельмі цікавы тандэм: аўтарка “вытанчана-інтэлектуальна-крымінальна-метафізічнага рамана “Смерць лесбіянкіНаталка Харытанюк ды Адам Глобус (аўтар кнігі “Казкі для дарослых”), што само па сабе прываблівае”, — адзначае Максім Жбанкоў. Ну а ў якасці сямейнага варыянту пятнічнага адпачынку, культуролаг прапануе выставу “10 стагоддзяў беларускага мастацтва” ў Дзяржаўным мастацкім музеі.

“У суботу зноў раю наведаць “Ракету” і фантастычную ў сваёй прыгажосці стужку “О, шчасліўчык”. Гэты фільм мой фаварыт часоў савецкага пракату. Вельмі няпростая, метафарычная і адначасова ў добрым сэнсе папсова, рок-н-рольная фантазія з нагоды чалавечага існавання і чалавечага лёсу ў сучасным грамадстве, аздобленая шыкоўным саўнд-трэкам аўтарства Алана Прайса”.

Кінатэатр “РакетаМаксім Жбанкоў прапануе наведаць і ў нядзелю, і гэтым разам паглядзець фільм “Кулі над Брадвеем” зноў жа, Вудзі Алена. “Гэта патэтычна-саркастычна-сімпатычнае спалучэнне крымінальнага жанру, разважанняў пра сэнс і неабходнасць мастацтваў ды пытання што абіраць, калі мастацтва і прыватнае жыццё абсалютна неспалучальныя” — характарызуе стужку кінакрытык.

А ў якасці альтэрнатывы тым, хто застаўся ў Мінску, Максім прапануе славутую рок-оперу Аляксея РыбнікаваЖыццё і смерць Хоакіна Мур’ета”.

“Гэта хіт нумар адзін савецкай сцэны. І дагэтуль ён вабіць. Я лічу гэта вельмі добрая прапанова для аматараў вінтажнага тэатра і тых, хто не ведае, як рабіўся рок-н-рол за савецкімі часамі. Ну, і ў дадатак аматарам стоадсоткавага трэшу я б параіў наведаць персанальную выставу галоўнага трэшмэйкера Расіі сённяшніх часоў Нікаса Сафронава. Варта схадзіць, каб пасмяяцца і потым весела прабавіць час за келіхам віна, ці чагосьці яшчэ не менш натхняльнага".

Калі ж раптоўна на выхадных 11-13 красавіка нехта апынецца ў Празе, то Максім Жбанкоў лічыць нядрэнным варыянтам канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой”. Асабліва, калі вы паклапаціліся наконт квіткоў загадзя!)

Выдатных вам выхадных!

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі