Дзе патусіць на выхадных 22-24 лістапада, раіць Анастасія Шпакоўская
Актрыса і лідарка гурта Naka складае рознабаковы графік івэнтаў на бліжэйшы week-and.
Увечары — спектаклі ў тэатры імя Горкага, удзень — рэпетыцыі і падрыхтоўка да вялікага канцэрта гурта Naka. Так выглядае лістапад спявачкі і актрысы Анастасіі Шпакоўскай, у якім усе дні — працоўныя.
"Звычайна ў мяне няма выхадных. Але калі яны здараюцца, я, як правіла, нікуды не выбіраюся. Я ляжу, ем і праводжу час з сям'ёй і з дзецьмі, — прызнаецца Наста. — Але выбірацца трэба, асабліва людзям, у якіх маларухомая праца, не звязаная з яркім шэрагам падзей. Трэба сачыць за тым, што адбываецца, і важна падыходзіць да выбару з розных бакоў. Таму што не заўсёды тое, што навязваецца і піярыцца сапраўды варта паглядзець. Часам трэба даверыцца чуткам і парадам".
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Горка!” |
22-24 лістапада: Кінатэатр “Перамога” Пачатак: 19:00 Квіткі: 20 тысяч рублёў |
|
Канцэрты |
Харэаграфічны ансамбль “Харошкі” |
22 лістапада, пятніца: Палац Рэспублікі Праграма “Запрашаем на вяселле” Пачатак: 19:00 Даведкі: (29) 779 42 40, (29) 629 93 99 |
|
DEAD BY APRIL (металкор з Швецыі) |
23 лістапада, субота Re:Public Пачатак: 19:00 Квіткі: ад 230 да 320 тысяч рублёў Даведкі: +375 29 570 38 59 |
||
“Людзі на балоце” |
24 лістапада, нядзеля Клуб “Графіці” Пачатак: 19:00 Квіткі: 638-4444 |
||
Тэатры |
“Земляничная поляна” |
23 лістапада, субота Тэатр імя Максіма Горкага Пачатак: 19:00 Працягласць спектакля: 2 гадзіны 30 хвілін |
|
“Местачковае кабарэ” |
23 лістапада, субота Тэатр імя Янкі Купалы (на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў) Пачатак: 19:00 Працягласць спектакля: 2 гадзіны 15 хвілін |
||
Выставы |
"Слуцкія паясы"
|
22-24 лістапада Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” Працуе: 11:00-22:00 Даведкі: +375172863168 |
Пачаць вечар пятніцы 22 лістапада лідарка гурта Naka раіць з канцэрта... Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі":
"Можна наведаць іх канцэрт, каб фарміраваць усё ж разнапланавы густ. І паглядзець, як людзі прафесійна, здорава танцуюць нашы беларускія і не толькі танцы".
Сярод іншых івэнтаў, на якія звяртае ўвагу Шпакоўская — выступ монстраў шведскага мадэрновага металкору Dead by April, які адбудзецца ў сталічным клубе Re:Public у суботу 23 лістапада. А таксама канцэрт гарадзенскага гурта "Людзі на балоце", што пройдзе ў клубе "Графіці" у нядзелю.
"У тэатры я выбіраюся вельмі рэдка, і толькі на заведама на добрыя спектаклі, бо сама хваравіта рэагую на не вельмі добрыя пастаноўкі і разумею, што такія могуць адбіць ахвоту хадзіць у тэатры надоўга, — пераходзіць Наста да тэатральнай афішы. — Таму я іду па надзейных рэкамендацыях ад надзейных людзей".
У суботу 23 лістапада актрыса рэкамендуе схадзіць на спектакль "Земляничная поляна" у тэатр імя Максіма Горкага з Расціславам Янкоўскім у галоўнай ролі. Нядзельны вечар Шпакоўская раіць правесці ў Купалаўскім тэатры на "Местачковым кабарэ".
На кінаманію Анастасія не пакутуе ўсё па той жа прычыне, з-за адсутнасці часу. Аднак дзеліцца парадай ад надзейнага чалавека:
"Не так даўно наш беларускі рэжысёр Саша Канановіч вельмі хваліў фільм "Горка!". І я думаю, што калі ён сказаў, што рагатаў да слёз, чалавек, які ў прынцыпе рэдка рагоча, то гэта сапраўды варта паглядзець".
З выставаў спявачка звяртае ўвагу на "Сінхранізацыю", якая прадстаўляе працы маладых літоўскіх мастакоў і працягнецца да 1 снежня ў галерэі "Ў".
25 лістапада Шпакоўская стоадсоткава выбіраецца на спектакль "Дзяды", які, па водгуках, можа стаць новым словам у беларускім тэатры. А 28-га запрашае на вялікі містычны канцэрт гурта Naka у дзвюх дзеях.
Фота Еўрарадыё і Валянцін Хасяневіч